Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі завялі крымінальную справу пра масавае атручэньне. Тры месяцы інфармацыю хавалі


Таганроскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс
Таганроскі авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс

Расейская міліцыя пачала крымінальную справу па факце атручэньня таліем супрацоўнікаў Таганроскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу (ТАНТК).

Масавае атручэньне на прадпрыемстве адбылося яшчэ ў сьнежні 2017 году, аднак кіраўніцтва заводу і гарадзкія ўлады доўгі час хавалі інцыдэнт. Усяго да мэдыкаў зьвярнуліся 37 чалавек, факт атручэньня быў пацьверджаны ў 28. Маці аднаго з іх паведаміла, што яе 23-гадовы сын загінуў ад ацёку мозгу пасьля атручэньня, але кіраўніцтва заводу і гарадзкія ўлады гэтую сувязь адмаўляюць.

У асноўным пацярпелі супрацоўнікі юрыдычнага і кантрактна-дагаворнага аддзелаў, а таксама вядучы інжынэр заводу Канстанцін Калесьнікаў. Гэта і дало падставы уладам выказаць здагадку, што талій быў прынесены на завод некім з супрацоўнікаў, а само атручэньне насіла бытавы характар. Гендырэктар заводу Юрый Грудзінін называў прычынай інцыдэнту помсту «некага з супрацоўнікаў».

Кіраўніцтва завода і гораду адмаўляла, што на прадпрыемстве і наогул дзе-небудзь у горадзе прымяняецца талій. Але паабяцала кампэнсацыі пацярпелым. Галоўны лекар Таганроскай бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі Дзьмітрый Сафонаў заявіў, што ўзьдзеяньне талію на арганізмы пацярпелых было «кароткачасовым».

Аднак пацярпелыя працаўнікі завода распавялі Радыё Свабода, што кампэнсацыі ім пакуль не выплацілі, а іх здароўе да гэтага часу цалкам не адноўлена.

Талій — вельмі таксычны хімічны элемэнт. Яго злучэньні выкарыстоўваюцца ў атрутах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG