Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ правяла ператрусы ў падазраваных у антыўкраінскіх акцыях


Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) праводзіць ператрусы ў падазраваных у арганізацыі антыўкраінскіх акцый. Пра гэта паведаміла прадстаўніца СБУ Алена Гітлянская. Яна удакладніла, што па ўсёй Украіне прайшло 25 ператрусаў. Паводле яе былі канфіскаваныя прапагандысцкія матэрыялы, зброя і выбухоўка.

Як паведамляе ўкраінская прэса, прадстаўнікі СБУ, у прыватнасьці, прыйшлі ў дом кіеўскага журналіста Юрыя Лукашына. Ператрус у яго доме праводзіўся ў межах крымінальнай справы аб інфармацыйнай агрэсіі супраць Украіны з боку «неўстаноўленых прадстаўнікоў Расейскай Фэдэрацыі і акупацыйных уладаў Крыму». «Прыналежнасьць да прафэсіі ня можа быць індульгенцыяй ад законнай адказнасьці за антыдзяржаўныя дзеяньні», — заявіла Гітлянская.

У лютым прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб рэінтэграцыі Данбасу. Згодна з дакумэнтам, непадкантрольныя Кіеву тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей прызнаныя часова акупаванымі. Расея ў законе названая краінай-агрэсарам. Гэта значыць, што адказнасьць за парушэньне правоў і свабод чалавека ў рэгіёне Ўкраіна ускладае на Расейскую Фэдэрацыю. У расейскім Міністэрстве замежных спраў тады заявілі, што дакумэнт стварае пагрозу для выкананьня Менскіх пагадненьняў па ўрэгуляваньні ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG