Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін у дзень адкрыцьця Алімпіяды ў Сочы аддаў загад зьбіць пасажырскі самалёт


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у 2014 годзе аддаў загад зьбіць пасажырскі самалёт, «на борце якога, паводле першапачатковай інфармацыі, знаходзілася бомба». Агенцтва Reuters падрабязна пераказвае фрагмэнт дакумэнтальнага фільма «Пуцін», які быў паказаны ў нядзелю і даступны ў расейскіх сацыяльных сетках.

У фільме прэзыдэнт Пуцін распавёў рэпарцёру Андрэю Кандрашову, як 7 лютага 2014 году, непасрэдна перад адкрыцьцём Алімпіяды ў Сочы, яму патэлефанаваў афіцэр службы бясьпекі. Прэзыдэнту даклалі аб захопе самалёта, які ляцеў з Харкава ў Стамбул. Захопнікі самалёта патрабавалі пасадкі ў Сочы. Пілёты лайнэра Boeing 737-800 турэцкай авіякампаніі Pegasus паведамілі, што ў аднаго з пасажыраў была бомба. У самалёце знаходзіліся 110 пасажыраў, у той час як на стадыёне — больш за 40 тысяч чалавек сабраліся на цырымонію адкрыцьця Гульняў. Пуцін распавёў журналісту ў фільме, што параіўся са спэцыялістамі па бясьпецы. Яму адказалі, што надзвычайны плян дзеяньняў у падобных сытуацыях прадугледжваў нанясеньне ўдару па самалёце. Прэзыдэнт на гэта адказаў: «дзейнічайце паводле пляну».

Неўзабаве пасьля гэтай тэлефоннай размовы Пуцін прыбыў на Алімпійскі стадыён разам з прадстаўнікамі Міжнароднага Алімпійскага камітэту. Празь некалькі хвілін у яго зноў зазваніў тэлефон. Той, хто тэлефанаваў сказаў, што інфармацыя была ілжывай, пасажыр, які пагражаў выбухам, быў п’яны, таму самалёт працягнуў свой курс на Стамбул.

Прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў у нядзелю, 11 сакавіка, пацьвердзіў, што апісаныя падзеі сапраўды адбываліся.

У нядзелю, 18 сакавіка, грамадзяне Расеі будуць галасаваць за будучага прэзыдэнта краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG