Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за 10 гадоў Лявон Вольскі едзе ў тур па Беларусі


Лявон Вольскі з музычным складам
Лявон Вольскі з музычным складам

У красавіку-траўні Лявон Вольскі прывязе ў сем беларускіх гарадоў песьні з сольных альбомаў і напісаныя ў складзе гуртоў «Мроя» і N.R.M., паведаміў Радыё Свабода адзін з арганізатараў туру Зьміцер Безкаравайны.

Гэта першы гастрольны тур Вольскага за апошнія 10 гадоў. Канцэрты адбудуцца ў Гомлі, Барысаве, Віцебску, Берасьці, Магілёве, Горадні і Бабруйску. Разам з музыкам на гастролі едзе гітарыст Павел Трыпуць, басіст Алесь-Францішак Мышкевіч і бубнач Павел Мамонаў.

Афіша гастроляў Лявона Вольскага
Афіша гастроляў Лявона Вольскага

Ці выступіць Лявон Вольскі на канцэрце ў Дзень Волі ля Опэрнага тэатру дакладна не вядома. Атрымаць апэратыўны камэнтар музыкі на момант публікацыі не атрымалася.

Напрыканцы студзеня Вольскі назваў ідэю адзначаць 100 год БНР канцэртам «безумоўна выдатнай».

«Ну дык калі дазволяць, то будзем размаўляць», — казаў Вольскі пра свой выступ на Дзень Волі ў студзені.

Пра ўдзел Лявона Вольскага ў сьвяточным канцэрце 25 сакавіка заявіў адзін з арганізатараў мерапрыемства Павел Белавус. Адказны за музычную частку канцэрту Уладзімер Плавінскі кажа, што Вольскі «вельмі хоча быць», але ў яго на 25 сакавіка даўно быў заплянаваны канцэрт у польскім Беластоку на афіцыйным мерапрыемстве, які вельмі цяжка перанесьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG