Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатарам акцыі «Геі за Пуціна» двойчы адмовілі ў дазволе на акцыю


ЛГБТ-актывісты падалі ў суд на ўлады Пецярбурга, якія забаранілі акцыю «Геі за Пуціна. Незалежная ініцыятыўная група хацела правесьці 3 сакавіка мерапрыемства ў падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Пуціна.

Паводле актывістаў, яны зыходзілі з таго, што калі на пратэстныя акцыі выходзіць толькі малая частка ЛГБТ-супольнасьці, значыць, астатнія геі, якіх мільёны, падтрымліваюць Пуціна.

Арганізатары двойчы атрымалі адмову ва ўзгадненьні акцыі, а ўсе чатыры прапанаваныя імі пляцоўкі апынуліся занятымі. Па словах аднаго з заяўнікаў, Аляксея Сяргеева, 3 сакавіка актывісты праверылі гэтыя пляцоўкі, і ўсе яны былі свабоднымі. Сяргееў падкрэсьлівае: нават калі геі хочуць падтрымаць Пуціна, выходзіць на вуліцу ім нельга. У адмове ўладаў сказана, што акцыя нанясе шкоду здароўю, маральнаму і духоўнаму разьвіцьцю дзяцей.

Акцыю «Геі за Пуціна!» прыдумаў актывіст Аляксей Назараў. Ён лічыць, што ў краіне многія гомасэксуалы падтрымліваюць Пуціна.

Арганізатары не хаваюць, што сярод мэтаў акцыі былі «правакацыйны моманты». У той жа час, па словах Аляксея Назарава, акцыя «Геі за Пуціна!» мела і выяўлены праваабарончы характар — за свабоду сходаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG