Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На кандыдатку ў прэзыдэнты Расеі Ксенію Сабчак напалі падчас сьвяткаваньня дня нараджэньня Міхаіла Гарбачова.

Як паведамляе «Новая газета», на вуліцы Ксенію Сабчак штурхнуў невядомы мужчына, які затым з крыкам «Гэта за Жырыноўскага» абліў Сабчак нейкай вадкасьцю.

Сабчак паведаміла, што паліцыю прыйшлося чакаць ня менш за 40 хвілін.

28 лютага кандыдат у прэзыдэнты Расеі Ўладзімір Жырыноўскі падчас перадвыбарных дэбатаў запатрабаваў ад вядучага Ўладзіміра Салаўёва «закрыць рот» Сабчак. У адказ яна абліла лідэра ЛДПР вадой.

Жырыноўскі абмацюкаў Сабчак падчас дэбатаў. У адказ яна абліла яго вадой

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG