Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі праходзяць парлямэнцкія выбары


Сільвіё Берлусконі падчас візыту ў Крым у 2015 годзе.
Сільвіё Берлусконі падчас візыту ў Крым у 2015 годзе.

Прадказаць іх вынік сёлета няпроста.

У Італіі сёньня праходзяць парлямэнцкія выбары. На перамогу прэтэндуюць тры галоўныя палітычныя сілы — правацэнтрысцкая кааліцыя былога прэм’ер-міністра Сільвіё Берлусконі, кіруючыя левацэнтрыста і папулісцкая «Рух пяці зорак».

Сацыялягічныя апытаньні ў апошнія два тыдні перад галасаваньнем не праводзіліся, што абцяжарвае прагнозы. Паводле апошніх апытаньняў, праведзеных у сярэдзіне лютага, лідзіравала кааліцыя Берлусконі. Аднак, па дадзеных тых жа апытаньняў, ні адна з палітычных сілаў не атрымае абсалютнай большасьці, а такім чынам, неабходна будзе стварыць кааліцыйны ўрад.

Сытуацыя ўскладняецца тым, што сам Берлусконі нават у выпадку перамогі правацэнтрысцкай кааліцыі не зможа заняць пасаду прэмʼера з-за таго, што быў раней асуджаны за фінансавыя злачынствы. Экс-прэмʼер падтрымлівае кандыдатуру кіраўніка Эўрапарлямэнту Антоніа Таяні на пасаду кіраўніка ўрада. Аднак калі партыя Берлусконі атрымае на выбарах менш галасоў, чым яе саюзьнікі па кааліцыі з Лігі Поўначы, на пасаду прэмʼера будзе прэтэндаваць ужо кіраўнік Лігі Поўначы Матэа сальвініі. Гэты палітык вядомы рэзкай антымігранцкай рыторыкай і сымпатыяй да прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна.

Папярэднія вынікі галасаваньня стануць вядомыя ў ноч на панядзелак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG