Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мітынгу ў сваю падтрымку Пуцін паабяцаў «10 гадоў яркіх перамог». ВІДЭА


У Маскве на стадыёне «Лужнікі» адбыўся мітынг-канцэрт «За моцную Расею» у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Расеі Ўладзіміра Пуціна, на якім выступіў і сам Пуцін. Паводле зьвестак МУС, у мерапрыемстве бралі ўдзел больш за 130 тысяч чалавек.

На канцэрце выступілі Алег Газманаў, Грыгорый Лепс, Крысьціна Арбакайтэ і група «Любэ».

«Мы хочам зрабіць нашую краіну яркай, скіраванай наперад, у будучыню, таму што тут жылі нашыя продкі, жывем мы, жывуць нашыя дзеці і будуць жыць нашыя дзеці і нашыя ўнукі. Мы зробім усё для таго, каб яны былі шчасьлівыя. Мы зробім гэта, так? За нас і акрамя нас гэтага ня зробіць ніхто. Але калі мы гэта зробім, то бліжэйшае дзесяцігодзьдзе, усё XXI стагодзьдзе пройдзе пад знакам нашых яркіх перамог. Мы зробім гэта!» — сказаў Пуцін, пасьля чаго прасьпяваў гімн Расеі.

Выступ Пуціна разам з выкананьнем гімна працягваўся каля 5 хвілін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG