Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго рэпэра ў Гішпаніі асудзілі за зьнявагу караля і падтрымку тэрарызму


Каталёнскі рэпэр Пабла Рывадулья вядомы пад псэўданімам Пабла Асэль асуджаны на два гады і адзін дзень турмы паводле абвінавачаньняў у зьнявазе гішпанскай дзяржавы ды манархіі і ўслаўленьні тэрарызму.

Прадметам разгляду былі ягоныя допісы ў твітэры і тэкст ягонай песьні, выстаўленай на партале Youtube. Гішпанскае выданьне El Pais цытуе адзін зь ягоных допісаў у твітэры пад фотаздымкам Вікторыі Гомэс з групоўкі GRAPO, якую Эўразьвяз прызнаў тэрарыстычнай. «Дэманстрацыі неабходныя, але недастатковыя. Давайце падтрымаем тых, хто пайшоў далей».

21 лютага Вярхоўны суд Гішпаніі пакінуў у сіле прысуд рэпэру Хасэ Мігелю Арэнасу вядомаму пад артыстычным псэўданімам Вальтонік (Valtonyc). Ён быў асуджаны на тры з паловай гады турмы за тэксты сваіх песень.

Суд вырашыў, што ў тэкстах рэпэра з выспы Мальёрка, сярод іншага, утрымлівалася ўхвала тэрарыстычнай групоўкі ETA, а таксама паклёп і пагрозы на адрас каралеўскай сям’і і шэрагу гішпанскіх палітыкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG