Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанскага рэпэра чакае турма за зьнявагу караля і «праслаўленьне тэрарызму» 


Кароль Гіішпаніі Фэліпэ IV -- адзін з тых, каму пагражае ў сваіх тэкстах рэпэр Вальтонік (Valtonyc)
Кароль Гіішпаніі Фэліпэ IV -- адзін з тых, каму пагражае ў сваіх тэкстах рэпэр Вальтонік (Valtonyc)

Вярхоўны суд Гішпаніі пакінуў у сіле прысуд рэпэру Хасэ Мігелю Арэнасу вядомаму пад артыстычным псэўданімам Вальтонік (Valtonyc). Ён быў асуджаны на тры з паловай гады турмы за тэксты сваіх песень.

Суд вырашыў, што ў тэкстах рэпэра з выспы Мальёрка, сярод іншага, утрымлівалася ўхвала тэрарыстычнай групоўкі ETA, а таксама паклёп і пагрозы на адрас каралеўскай сям’і і шэрагу гішпанскіх палітыкаў. Як піша гішпанская газэта El Pais, суд у сваім рашэньні падкрэсьліў, што ў песьнях Valtonyc «ухваляюцца ня толькі палітычныя мэты, але таксама і гвалтоўныя сродкі, якімі карыстаюцца тэрарыстычныя арганізацыі».

Адвакаты Арэнаса заявілі, што будуць абскарджваць прысуд у Канстытуцыйны суд Гішпаніі, бо парушанае права іх кліента на свабоду выказваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG