Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Жыткавічаў пачалі рабіць новую пераправу цераз Прыпяць. Людзей пакуль перавозяць зь ледаколам


Мост паміж Жыткавічамі і Туравам, архіўнае фота

Закрытую часова з прычыны маразоў і паводкі пераправу цераз Прыпяць аднаўляюць у новым месцы — вышэй па цячэньні, за два кілямэтры ад Турава. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў РУП «Гомельаўтадар» — прадпрыемстве, якое адказвае за эксплюатацыю аўтамабільных мастоў і пераправаў.

1 сакавіка людзей перавозілі катэрамі, якія ішлі за ледаколам.

На тэлеканале «Беларусь 1» перадалі, што на паседжаньні ўрадавай камісіі надзвычайных сытуацыяў абмяркоўвалі ўзьвядзеньне праз Прыпяць часовага пешаходнага моста зь піламатэрыялаў. Але ў «Гомельаўтадар» пакуль ніякіх распараджэньняў не паступала.

Пасьля зімовага ледаходу на Прыпяці маюць аднавіць пантонны мост. Ранейшы пантонны мост разарвала шарошам — дробнай масай мёрзлага лёду.

У «Гомельаўтадары» паведамілі таксама, што цяпер завяршаецца экспэртыза праекту рэканструкцыі стацыянарнага моста цераз Прыпяць. Яго мостабудаўнікі маюць аднавіць да канца 2018 году.

Лукашэнка даручыў за год збудаваць новы мост цераз Прыпяць. Расколіна ў старым адрэзала Тураў ад «вялікай зямлі»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG