Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін беларус выплаціць Украіне штраф за выкарыстаньне «георгіеўскай» стужкі


Ілюстрацыйнае фота на аўтамабілі

Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны перадалі ў Нацыянальную паліцыю чарговы акт, складзены на грамадзяніна Беларусі за выкарыстаньне забароненай ва Ўкраіне «георгіеўскай» стужкі.

Правапарушэньне беларуса было задакумэнтавана ў міжнародным пункце пропуску «Даманава» (Валынская вобласьць, якая мяжуе зь Берасьцейскаю вобласьцю Беларусі) падчас агляду ягонага аўтамабіля пры ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны.

Як паведамілі Свабодзе ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны, стужка была прымацаваная на люстэрка задняга віду ў салёне машыны Volkswagen.

Бліжэйшым часам суд мае вызначыць пакараньне для грамадзяніна Беларусі згодна з артыкулам 173-3 Кодэксу Ўкраіны пра адміністратыўныя правапарушэньні. Публічнае выкарыстаньне, дэманстрацыя або нашэньне «георгіеўскай» стужкі караецца штрафам у памеры ад 850 да 2550 грыўняў. Пры паўторным парушэньні закону пакараньне больш жорсткае — штраф да 5100 грыўняў або арышт на 15 сутак з канфіскацыяй прапагандысцкіх матэрыялаў.

Гэта трэці выпадак пакараньня грамадзян Беларусі ва Ўкраіне за выкарыстаньне «георгіеўскай» стужкі на аўтамабілях — у студзені беларус у Карпатах заплаціў максымальны штраф, а ў лютым украінскі суд прысудзіў жыхарцы Кобрына штраф у памеры 850 грыўняў і яшчэ 353 грыўні судовага збору (разам амаль 50 даляраў у эквіваленце).

«Георгиевская ленточка»: Адкуль, каму, за што

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG