Неўзабаве на плошчы перад менскай опэрай адбудзецца сьвяткаваньне сотых угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёньня гэтае месца мае афіцыйную назву плошча Парыскай камуны. Але ўсё часьцей я чую ў размовах як старых інтэлігентаў, так і маладых менчукоў гістарычнае наёменьне. Траецкая гара. Чым яна знакамітая і цікавая? Ці ёсьць сымбалізм у тым, што галўнае сьвята гэтага году адбудзецца менавіта на Траецкай гары?