Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трансгендэрная ўцякачка з Узбэкістану зрабіла камінаўт у Беларусі


Фота з ранейшага матэрыялу Свабоды
Фота з ранейшага матэрыялу Свабоды

Гераіня рэпартажаў Радыё Свабода раскрыла сваё імя і аблічча.

«Я веру, што празь некалькі дзесяцігодзьдзяў, а можа і нашмат хутчэй, Беларусь стане цалкам талерантнай краінай у дачыненьні ЛГБТ-людзей. Сьвет разьвіваецца, калісьці і тут усё было забаронена. Узбэкістан — гэта Беларусь 1980-х гадоў, але тут ужо няма крымінальнага артыкулу, ёсьць камісія па гендэрным «пераходзе», — піша Крысьціна ў сваім артыкуле на рэсурсе MAKEOUT.

Ва Ўзбэкістане яе зьбівалі і гвалцілі ў паліцыі, патрабуючы назваць імёны іншых прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасьці, — расказвала яна раней Радыё Свабода. Крымінальны кодэкс гэтай краіны прадугледжвае да трох гадоў турмы за гомасэксуальныя стасункі.

4 сьнежня Крысьціна зьвярнулася ва Ўпраўленьне грамадзянства і міграцыі Менгарвыканкаму з хадайніцтвам аб прыстанішчы на падставе перасьледу пэўнай сацыяльнай групы. Цяпер яе хадайніцтва разглядаецца, а Крысьціне выдалі дакумэнты для легальнага знаходжаньня ў Беларусі на пэрыяд разгляду.

«Камэнтатары пішуць, што мяне трэба пахаваць жыўцом»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:59 0:00

Крысьціна жыве цяпер у Менску, ёй дапамагаюць праваабаронцы. У яе таксама зьявілася шмат сяброў і знаёмых. У камінаўце яна распавядае ўсю гісторыю свайго жыцьця ва Ўзбэкістане і прычыны пераезду ў Беларусь.

«Я адчуваю, што калі б у мяне не было такой падтрымкі, я б не дала рады. За апошнія паўтара месяца я зрабіла столькі справаў у Менску — адна я б ніколі не адолела. Я не адчуваю, што гэта не мая заслуга, а заслуга сяброў і праваабаронцаў. Я ведала шмат людзей, якія, на жаль, пайшлі з жыцьця, не дачакаўшыся аніякай падтрымкі», — піша яна.

На працягу апошніх двух месяцаў Крысьціна адмаўлялася паказваць свой твар у публікацыях у СМІ. Тлумачыла гэта агрэсіяй да яе ў камэнтарах пад артыкуламі. Камэнтатары таксама пагражалі ёй сьмерцю.

Трансгендэрная жанчына з Узбэкістану просіць у Беларусі прытулку

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG