Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША плянуюць адкрыць амбасаду ў Ерусаліме ўжо ў траўні 2018 года


Віцэ-прэзыдэнт ЗША падчас візыту ў Ізраіль

Новая амбасада ЗША ў Ерусаліме будзе адкрытая ў траўні 2018 года, паведамляе Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША. Адкрыцьцё прымяркуюць да 70-й гадавіны незалежнасьці Ізраіля.

«Мы вельмі радыя зрабіць гэты гістарычны крок, і зь нецярпеньнем чакаем на адкрыцьцё ў траўні», — сказала Гэзэр Наўэрт, прэсавы сакратар Дзяржаўны дэпартамэнту ЗША.

Прэзыдэнт Ізраіля Біньямін Нэтаньягу напісаў у сваім Твітэры, што адкрыцьцё амэрыканскай амбасады ў траўні «ператворыць дзень 70-гадовай незалежнасьці Ізраіля ў нават большае нацыянальнае сьвяткаваньне».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў ў сьнежні 2017 года перанос амбасады ў Ерусалім. Гэтае рашэньне выклікала пратэсты палестынцаў і іхніх арабскіх хаўрусьнікаў. Так, у студзені палестынскія лідэры прагаласавалі за прыпыненьне прызнаньня Ізраілю.

Палестынцы дамагаюцца таго, каб усходні Ерусалім быў сталіцай іх будучай дзяржавы. Але Ізраіль анэксаваў усходні Ерусалім і абвесьціў увесь горад сваёй сталіцай. Гэтае рашэньне не было прызнана міжнароднай супольнасьцю.

XS
SM
MD
LG