Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве Маскоўскі мост перайменавалі ў Паўночны


У Кіеве перайменавалі Маскоўскі мост на Паўночны. Такое рашэньне 22 лютага прынялі дэпутаты Кіеўскай рады.

Таксама вуліцу Ванды Васілеўскай перайменавалі ў Багдана Гаўрылішына, Анры Барбюса — у Васіля Цюцюньніка, завулак Панфілаўцаў — у завулак Іова Барэцкага.

Таксама Кіеўская рада перайменавала «Камсамольскі масіў» і мікрараён «Чапаеўка» у «Паўночна-Браварскі масіў» і мікрараён «Віта-Літоўская», а вуліцу Седоўцава — у Амелюцінскую.

У 2016 годзе Кіеўская рада вырашыла перайменаваць праспэкт Маскоўскі ў праспэкт імя Сьцяпана Бандэры, аднак мост праз Дняпро тады захаваў сваё старую назву.

Перайменаваньне вуліц і населеных пунктаў ва Ўкраіне пачалося пасьля анэксіі Крыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG