Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падарожжа ў Швэплі


Падарожжа ў Швэплі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:14:59 0:00
Наўпроставы лінк

Ад вёскі з прыгожай назвай Швэплі засталася толькі сельпоўская шыльда з графікам прыезда аўтакрамы. Аўтакрама прыяжджае ў Швэплі. Хоць самі Швэплі дазно ўвайшлі ў склад мястэчка Каралеўшчына. Былая швэлеўская вуліца, сёння вуліца Янкі Купалы забудавая новымі мураванымі дамамі. Але адзін дом яўна яшчэ швэплеўскі. Усё, як у савецкай песьні. І “паталок ледзяной”, і “дзьвер скрыпучая”. А яшчэ дах, які, здаецца, гатовы паехаць у любую хвіліну. Дакладней, ужо паехаў, агаліўшы гарышча. А яшчэ бярвеньне, якое парахнее на вачах. Ад сузіраньня гэтых сьцен пачынаеш сумнявацца ў законах фізыкі. Бо сьцены мусяць даўно разваліцца. Ну а такія рэчы, як забітае фанерай ці нейкім рызьзём вакно замест нармальнай шыбы выглядаюць проста дробязьзю, ці нават неабходнай мастацкай дэтальлю. У гэтым доме па ідэі ніхто жыць не павінен. Ці тут жыве нейкая баба Юга.

XS
SM
MD
LG