Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі заблякавалі яшчэ адзін сайт Хадаркоўскага


Міхаіл Хадаркоўскі

Сайт «МБХ-Медиа» заблякаваны ў Расеі па патрабаваньні Генэральнай пракуратуры. У гэтым выданьні працуе каманда «Открытой России» — сайт гэтага выдання таксама быў заблякаваны два месяцы таму.

Рашэньне аб блякаваньні сайта mbk.media было вынесена яшчэ 20 лютага. У якасьці прычыны ў рэестры «Роскомнадзор» пазначае «заклікі да масавых беспарадкаў, ажыццяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці, удзелу ў масавых (публічных) мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэньнем устаноўленага парадку».

Выданьне «МБХ-Медиа» запусьціла каманда «Открытой России» 21 сьнежня 2017 году пасьля таго, як «Роскомнадзор» унёс сайт у рэестар забароненай інфармацыі. Рашэньне аб блякаванні было прынятае на тых жа падставах, што і забарона «МБХ-Медиа».

Пры запуску сайта бізнэсовец і палітычны эмігрант з Расеі Міхаіл Хадаркоўскі падкрэсьліваў, што выданьне належыць асабіста яму.

У сьнежні пад блякаванне ў Расеі таксама трапілі сайты «Вместо Путина», «Ходорковский.ру» і «Открытое право».

XS
SM
MD
LG