Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: у Чалябінску расьсьледуюць гучную справу пра пэдафілію ў інтэрнаце для сірот


У Чэлябінску паліцыя і Сьледчы камітэт працягваюць расьсьледаваць справу аб сэксуальным гвалце, якому падвяргаліся выхаванцы разьмешчанай за гадзіну язды ад гораду Лазурненскай карэкцыйнай школы-інтэрнату для сірот з абмежаванымі магчымасьцямі здароўя.

Справа атрымаў ход толькі празь месяцы пасьля таго, як прыёмныя бацькі, якім дзеці расказалі пра колішні сэксуальны гвалт над імі, паведамілі пра гэта праваахоўным органам.

У гвалтоўных дзеяньнях падазраюць 51-гадовага жыхар Чэлябінска, які дзякуючы шчодрым ахвяраваньням для школы, атрымаў права наведваць дзяцей у «гасьцявым рэжыме» і вывозіць іх за межы установы «на адпачынак».

Паліцыя шукае таксама некалькі яго знаёмых, асобы якіх пакуль не ўстаноўленыя. У гвалце над дзецьмі падазраюцца і некалькі супрацоўнікаў школы.

Бацькі пацярпелых дзяцей і праваабаронцы ўпэўненыя, што гвалт над дзецьмі ня мог адбывацца бязь ведама дырэктаркі школы-інтэрнату або яе выхаванцаў. Дырэктарка школы ўжо звольненая са сваёй пасады, некалькі супрацоўнікаў інтэрнату адхіленыя ад працы на час сьледзтва.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, у трох выхавальнікаў былі праведзены ператрусы, аднак ніхто зь іх ня быў затрыманы.

Па факце гвалту над дзецьмі заведзена ўжо дзьве крымінальныя справы, хоць амаль усе дэталі расьсьледаваньня паліцыя і сьледзтва не агалошваюць.

«Вы ведаеце, у мяне валасы дыбам уставалі, калі мой сын распавядаў пра тое, як яго прымушалі рабіць тыя ці іншыя дзеяньні, улагоджваючы выхавацельку і яе „мужыка“, — кажа адна з прыёмных маці. — Такое немагчыма прыдумаць, ён апісаў усе падрабязнасьці яе і яго цела, можна сказаць, усе радзімкі».

Пры гутарцы, паводле словаў маці хлопчыка, прысутнічала псыхоляг. Яна пацьвердзіла, што дзеці не маглі гэта ўсё выдумаць, гэтак жа як не маглі і згаварыцца.

У бацькоў і праваабаронцаў складваецца ўражаньне, што сьледзтва сьвядома зацягваецца ўладамі.

Цалкам матэрыял-расьсьледаваньне нашага журналіста чытайце ТУТ.

XS
SM
MD
LG