Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнку дапыталі па справе аб дзяржаўнай здрадзе Януковіча


Прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку дапыталі ў якасьці сьведкі па справе аб дзяржаўнай здрадзе былога кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Віктара Януковіча.

Допыт у Абалонскім судзе Кіева доўжыўся каля гадзіны. Парашэнка, у прыватнасьці, адказаў на пытаньні пра яго паездку ў Крым зімой 2014 году — незадоўга да таго, як паўвостраў анэксавала Расея.

Парашэнка заявіў, што тады ён асабіста бачыў у Крыме кадравых расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся там без дазволу Кіева.

Прэзыдэнт Украіны удзельнічаў у пасяджэньні па відэасувязі з будынка сваёй адміністрацыі.

Судзьдзя спыніў допыт пасьля таго, як адвакаты Януковіча спыталі Парашэнку, чаму яго не адхілілі ад улады ў студзені 2018 году, калі ён езьдзіў у адпачынак на Мальдывы. Такім чынам абарона Януковіча правяла паралель з сытуацыяй, якая склалася з экс-прэзыдэнтам у 2014 годзе. Тады — пасьля ўцёкаў Віктара Януковіча з Украіны — Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб яго самаўхіленьні ад улады.

Судзьдзя назваў гэтае пытаньне правакацыяй. Парашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што тыя, хто сумняваецца ў самаўхіленьні Януковіча ад выкананьня сваіх абавязкаў, можа зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд Украіны.

XS
SM
MD
LG