Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробак хакеістаў беларускага чэмпіянату абмяжуюць 3 тысячамі даляраў


Хакейныя клюбы атрымалі ліст зь Беларускай фэдэрацыі хакею за подпісам старшыні фэдэрацыі Сямёна Шапіры. Зь яго вынікае, што структура нацыянальнага чэмпіянату прыкметна зьменіцца.

Як піша спартовы рэсурс «Трыбуна», пастанова рэгулюе памер даходу гульцоў і трэнэраў, дэкляруе зьяўленьне прафэсійных клюбаў і робіць больш жорсткімі патрабаваньні да легіянэраў.

Ужо ў гэтым сэзоне структура беларускага першынства зьменіцца — адну лігу заменяць адразу дзьве: экстраліга А (мацнейшыя каманды) і экстраліга В (слабейшыя). Вышэйшая ліга будзе пераназваная ў Моладзевую.

Калі клюб мае намер удзельнічаць у экстралізе А, то павінен мець гадавы бюджэт 4 мільёны рублёў. Калі ў экстралізе В — 3,2 мільёна. Бюджэт каманды Моладзевай лігі — 1,5 мільёна.

На заробкі гульцоў элітнага дывізіёну дазваляецца траціць ад 50 да 100 тысяч рублёў штомесяц. Мінімалка складзе 2 тысячы рублёў, максымальны заробак — 6 тысяч. Таксама не забараняецца прэмія: за кожнае набранае ачко каманду і трэнэра можна заахвоціць 7,5 тысячамі рублёў. Даход галоўных трэнэраў будзе вагацца ў межах 3–6 тысяч рублёў.

У лізе В месячны заробны фонд каманды складзе 25–40 тысяч рублёў. Заробак гульцоў вызначаны ў рамках 600 і 1600 рублёў плюс прэмія (2,5 тысячы рублёў за кожнае ачко на каманду). Трэнэрам пакладуць ад 1 да 2,5 тысячы рублёў.

У Моладзевай лізе гульцы будуць атрымліваць ня больш за 600 рублёў на месяц бяз прэмій.

Таксама паведамляецца, што ў сэзоне-2019/20 экстраліга А стане проста экстралігай, экстраліга В будзе перайменаваная ў Вышэйшую лігу, назва Моладзевай ня зьменіцца.

У Беларусі паднялі заробкі спартоўцам і трэнэрам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG