Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотарэпартэр, Пулітцэраўскі ляўрэат Макс Дэсфор памёр ва ўзросьце 105 гадоў


Уцекачы на паўразбураным мосьце (фрагмэнт), 1950 г., Карэйская вайна, фатограф: Max Desfor.
Уцекачы на паўразбураным мосьце (фрагмэнт), 1950 г., Карэйская вайна, фатограф: Max Desfor.

Яго фатаграфіі ўваходзяць у сусьветны гістарычны фотаархіў.

Ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі, фатограф Макс Дэсфор памёр на 105-м годзе жыцьця ў сваім доме ў Сылвэр-Спрынг (штат Мэрылэнд). Пра гэта агенцтву Associated Press паведаміў сын фотарэпартэра Бары.

Макс Дэсфор працаваў фотакарэспандэнтам AP у 1933–1978 гадах, затым перайшоў у часопіс U.S. News & World Report. Дэсфор атрымаў вядомасьць у якасьці аўтара здымку экіпажу бамбавіка B-29, які скінуў атамную бомбу на Хірасіму. Пулітцэраўскую прэмію Макс Дэсфор атрымаў за сэрыю здымкаў пра вайну ў Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG