Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне затрымалі 600 чалавек за крытыку ўладаў у сацсетках


За месяц з пачатку ваеннай апэрацыі супраць курдзкіх фармаваньняў на поўначы Сырыі турэцкія ўлады затрымалі амаль 800 чалавек па падазрэньні ў прапагандзе тэрарызму.

Каля 600 зь іх затрыманы за крытыку ў сацыяльных сетках дзеяньняў Анкары. Астатнія — за ўдзел у акцыях пратэсту. Пра гэта паведамляе міністэрства ўнутраных спраў Турэччыны.

Турэцкае агенцтва Anadolu паведамляе, што паліцэйскія прааналізавалі амаль 1300 акаўнтаў у сацыяльных сетках. Пасьля гэтага ўлады распачалі каля 400 крымінальных спраў.

XS
SM
MD
LG