Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч пра ўдзел апазыцыі ў выбарах: «Навошта танчыць пад дудку ўлады?!»


Станіслаў Шушкевіч

Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ), якую ачольвае Станіслаў Шушкевіч, ня ўдзельнічала ў апошніх мясцовых выбарах. Гэта прынцыповая пазыцыя партыі, якая сьвядома ігнаруе ўжо некалькі электаральных кампаній.

«Вынікі апошніх выбараў, на якіх улады „вырубілі“ дэмакратычных кандыдатаў, сьведчаць, што мы ўсё зрабілі правільна», — сказаў 19 лютага Свабодзе Станіслаў Шушкевіч.

Паводле яго, «гэтыя выбары не маглі праводзіцца па-людзку, бо злачынная постаць стаіць на чале выбарчых камісій».

«Ну і колькі яшчэ трэба такіх кампаній, каб урэшце ўсе зразумелі, што ў нашай краіне свабодных выбараў не бывае?! Наша партыя разумее, што гэта пустая справа, таму ніякага ўдзелу ў выбарах і ня бралі», — сказаў ён.

Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня тлумачыць, чаму ён ня вельмі паважае тых апазыцыйных палітыкаў, якія ўдзельнічаюць у так званых выбарах.

«Гэтым можна займацца, калі нехта з палітыкаў асабіста гэтага хоча. Але лічыць, што партыя можа ўдзельнічаць у такіх выбарах, гэта няправільна. Гэта ж сьмех, калі ўсяго дзьве сотні прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў уваходзілі ў шматтысячныя выбарчыя камісіі. Няхай пра дэмакратыю гавораць Макей, Якубовіч ды іншыя начальнікі, якіх адкінулі ад СМІ. А нам навошта танчыць пад дудку ўлады?!».

Станіслаў Шушкевіч кажа, што ўлады наўмысна не ствараюць нармальных умоваў для працы партый. Таму ім трэба і адпаведна адказваць.

«Я толькі вярнуўся са 100-гадовага сьвята ўзнаўленьня літоўскай дзяржаўнасьці. Вось там выбары як выбары. І людзі ідэнтыфікуюць сябе літоўцамі. Такога сьвята я ня бачыў ужо даўно», — сказаў Шушкевіч.

УЖЫВУЮ. Мясцовыя выбары, пасьляслоўе: вынікі і рэакцыі

У нядзелю 18 лютага ў Беларусі прайшлі выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Паводле ЦВК, датэрмінова прагаласавалі рэкордныя 34,95%, але сумарная яўка недацягнула да рэкорду: 77,05%.

Выбары адбыліся, паводле папярэдніх зьвестак ЦВК, на 18 110 акругах — на ўсіх, акрамя адной, дзе адзіны кандыдат зьняў кандыдатуру яшчэ да пачатку выбараў.

Прадстаўнікі апазыцыйных партый не прайшлі ў абласныя і Менскі гарадзкі саветы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG