Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасьць за напад у Дагестане


Ілюстрацыйнае фота. Праваслаўны храм у Кізьляры
Ілюстрацыйнае фота. Праваслаўны храм у Кізьляры

Забароненая ў шэрагу краін тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад на прыхаджан праваслаўнага храма ў дагестанскім горадзе Кізьляр, у выніку якога загінулі пяць чалавек. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на падкантрольнае джыхадыстам агенцтва Amaq.

Раней РБК са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Дагестану назвала імя нападніка. Паводле інфармацыі выданьня, гэта 22-гадовы Халіл Халілаў. Па папярэдніх дадзеных, ён уваходзіў у «сьпячую ячэйку» тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

РБК адзначае, што Халілаў мог далучыцца да джыхадыстаў летась. Пры гэтым ён не ўваходзіў у сьпісы ўжо вядомых удзельнікаў радыкальных арганізацый, а таксама яго не было ў базе зьвестак спэцслужбаў як удзельніка незаконных узброеных фармаваньняў.

Напярэдадні вечарам Халілаў адкрыў агонь ля выхаду з праваслаўнага храма ў Кізьляры. У выніку загінулі пяць чалавек, яшчэ пяцёра пацярпелі. Нападніка застрэлілі супрацоўнікі Расгвардыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG