Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя стварылі тры фэйкавыя акаўнты з «кампраматам» на віцебскіх актывістаў


Павал Левінаў
Павал Левінаў

На youtube.com зьявіўся чарговы ролік з мэтаю дыскрэдытаваць віцебскага праваабаронцу. Апублікаваны ён нібыта ад імя вядомага «лекара-праўдаруба» Ігара Паснова, які катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да гэтага.

Спадар Пасноў ня мае акаўнту на youtube.com, і ўвогуле ён ня дужа дасьведчаны карыстальнік кампутара. Віцебскі лекар пацьвердзіў, што ня мае ніякага дачыненьня ні да роліка «Як зарабіць на выбарах», ні да яго распаўсюду праз сацыяльную сетку «В Контакте», што вядзецца нібыта зь ягонай старонкі. Тым болей — да акаўнту на youtube.com, створанага невядомымі асобамі 16 лютага.

У відэароліку згадваюцца і праваабаронца Павел Левінаў, і віцебскі актывіст руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў. Другі — як пэрсанаж ранейшай «відэатворчасьці» невядомых фальсыфікатараў, кажа спадар Левінаў:

«У мінулым месяцы ўжо былі спробы „прыпісаць“ мне паклёпніцтва на Хрыстафора Жаляпава. Для гэтага невядомыя асобы стварылі „мае“ фэйкавыя аккаўнты у „Фэйсбук“ і на youtube.com і запампавалі туды ролік, які кампрамэтуе Жаляпава. Ілжэ-аккаўнты ўдалося выдаліць. Але нехта працуе далей: на „ютубе“ зьявіліся новыя фэйкавыя старонкі. Аўтары відэароліка завялі „мой“ акаўнт нават на kufar.by! І далі аб’яву з маім тэлефонам пра продаж двухпавярховага недабудаванага дома».

Ролік «Як зарабіць на выбарах» пачынаецца са згадкі пра Хрыстафора Жаляпава: стваральнікі відавочна імкнуцца зацікавіць гледача ранейшым «кампраматам». А потым вядзецца ўжо пра самога Паўла Левінава: згадваецца ягонае месца жыхарства «у цэнтры Віцебску», ягоны аўтамабіль — прычым нехта не паленаваўся яго сфатаграфаваць каля дома праваабаронцы.

У відэароліку фігуруе і матэрыял Радыё Свабода пра колішнія спробы дыскрэдытаваць праваабаронцу, і ягоныя фотаздымкі з сацыяльных сетак. На адным зь іх, зробленым у Херсонскай вобласьці, дзе Павал зьняўся з двума замежнымі студэнтамі Харкаўскага ўнівэрсытэту, напісана «Алжыр». Голас за кадрам, зьменены кампутарнай праграмай, камэнтуе: «Вось так праваабаронца жыруе на пэнсію прапаршчыка памерам 350 рублёў».

Чаго няма ў гэтым роліку, дык гэта інфармацыі пра выбары і як на іх можна зарабіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG