Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 дыплёмаў з 28 на выставе інавацыйнай журналістыкі атрымалі матэрыялы Свабоды


У Менску адкрылася выстава «Фокус на інавацыі». Сярод 24 дыплёмаў, якія прысуджаліся за самыя арыгінальныя праекты, 7 атрымалі матэрыялы Радыё Свабода.

У выставе, якую арганізаваў Прэс-клюб, узялі ўдзел 18 рэдакцыяў беларускіх СМІ: сярод іх TUT.BY, Наша Ніва, Комсомольская правда о Беларуси, Эўрарадыё, Citydog, Спутнік, БЕЛТА ды іншыя.

Дыплёмы атрымалі наступныя матэрыялы Радыё Свабода:

Алесь Пілецкі за падвядзеньне вынікаў 2017. Журналіст прасьпяваў пра асноўныя падзеі году ў стылі рэп. Прасьпяваў ён, разам з Жанай Новік, і на ўручэньні сёньняшняга дыплёму, ужывую.

Інстаграм Скарыны. Жыцьцё першадрукара ў 13 падарожжах.

Праз Раку. Як жыве мястэчка, падзеленае на дзьве краіны Беларусьсю і Латвіяй.

«Нават з Амэрыкі прыяжджаюць». Рэпартаж зь пяцідзясятніцкай вёскі на Палесьсі

Справа «Белага легіёну» — ад затрыманьняў да вызваленьняў​.


Відэатрансьляцыя Радыё Свабода на Дзень Волі 25 сакавіка


Інтэрактыўная мапа беларускага вандроўніка.

Нядаўна публікацыі журналістаў беларускай Свабоды перамаглі ў конкурсе «Найлепшае ад Радыё Свабода». Журы конкурсу ацэньвала матэрыялы ўсіх рэдакцыяў РС за лістапад-сьнежань 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG