Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль працягвае санкцыі на пастаўкі зброі ў Беларусь, але з новымі выключэньнямі


Эўразьвяз вырашыў працягнуць яшчэ на адзін год вайсковыя санкцыі супраць Беларусі. Дакумэнты па гэтым пытаньні будуць падрыхтаваныя да 28 лютага — тэрміну заканчэньня цяперашняга эмбарга.

Раней з усёй зброі, якая можа выкарыстоўвацца як лятальная, у Беларусь дапускалі толькі біятлённую.

Цяпер Эўразьвяз дадае да сьпісу выключэньняў яшчэ і паляўнічую і спартовую малакалібэрную зброю.

Паводле ананімнай крыніцы, за пашырэньне выключэньняў выступілі Вугоршчына і Славаччына. Больш за тое, Вугоршчына хацела вывесьці з-пад эмбарга запасныя часткі для верталётаў, але потым адступілася.

Упершыню ЭЗ увёў эмбарга на пастаўкі зброі, а таксама забараніў выдаваць візы 174 асобам, уключна з прэзыдэнтам Лукашэнкам, і замарозіў актывы гэтых асобаў і чатырох беларускіх кампаній пасьля гвалтоўнага здушэньня пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году.

У лютым 2016 году Брусэль выкрасьліў са сьпісу санкцый прадпрыемствы і 170 чалавек, у тым ліку і беларускага прэзыдэнта, спаслаўшыся на тое, што сытуацыя ў галіне правоў чалавека палепшылася.

Санкцыі супраць 4 чалавек будуць працягнутыя — гэта Віктар Шэйман, Уладзімер Навумаў, Дзьмітры Паўлічэнка і Юры Сівакоў. Эўразьвяз лічыць іх датычнымі да зьнікненьня Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юр’я Захаранкі і Зьмітра Завадзкага.

18 гадоў таму зьніклі Ганчар і Красоўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG