Нацыянальная асамблея — ніжняя палата парлямэнта краіны — зьацвердзіла Рамафосу на пасадзе на сёньняшнім пасяджэньні.
Лідэр кіруючага ў ПАР Афрыканскага нацыянальнага кангрэсу (АНК) Сырыл Рамафоса быў адзіным кандыдатам на гэтую пасаду.
Папярэдні прэзыдэнт ПАР Джэйкаб Зума абвясьціў аб сваёй адстаўцы ўвечары 14 лютага на фоне абвінавачваньняў у карупцыі.
Зума стаў прэзыдэнтам у 2009 годзе, у 2014 годзе яго пераабралі на другі тэрмін. У 2017 год лідэра ПАР абвінавацілі махінацыі зь дзяржаўнымі кантрактамі. Тады АНК зьняў Зуму з пасады кіраўніка партыі. Яго месца заняў Рамафоса.
Рамафоса нарадзіўся ў 1952 годзе ў прыгарадзе Ёханэсбургу. Вывучаў права ва Ўнівэрсытэце Поўначы. У студэнцкія гады займаўся прафсаюзнай і палітычнай дзейнасьцю. З 1991 па 1997 год Рамафоса быў генэральным сакратаром, а з 2012 году — віцэ-прэзыдэнтам АНК. У траўні 2014 году стаў віцэ-прэзыдэнтам ПАР.