Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ПАР Джэйкаб Зума добраахвотна сышоў у адстаўку


Джэйкаб Зума
Джэйкаб Зума

Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаб Зума падпарадкаваўся патрабаваньню выканаўчага камітэту кіруючай партыі краіны «Афрыканскага нацыянальнага кангрэсу» (АНК) і пагадзіўся добраахвотна сысьці ў адстаўку.

Падчас свайго звароту да народу ён заявіў, што ня згодны з рашэньнем партыі, але як дысцыплінаваны член падпарадкоўваецца яе рашэньню, перадае агенцтва Reuters.

Выступаючы з тэлевізійным зваротам, Зума, прэзыдэнцкі тэрмін якога заканчваецца ў 2019 годзе, падкрэсьліў, што ён не баіцца «вотуму недаверу або імпічмэнту». Тым ня менш, ён абвясьціў аб сваім рашэньні сысьці з пасады кіраўніка дзяржавы «неадкладна».

Выконваць абавязкі прэзыдэнта ПАР цяпер будзе віцэ-прэзыдэнт Сырыл Рамафоса. Чакаецца, што ён прыме прыняць прысягу ў чацьвер або пятніцу.

Апошнім часам кіруючая партыя ПАР адчувае ціск апазыцыі ў сувязі са скандалам вакол растраты дзяржаўнай маёмасьці. Зума раней усяляк адмаўляў сваю віну, сьцьвярджаючы, што за ўсімі грашовымі апэрацыямі сачылі ўрадавыя спэцслужбы.

Раней выканаўчы камітэт АНК даў Зуму 48 гадзін на тое, каб сысьці ў адстаўку. У тым выпадку, калі прэзыдэнт адмовіцца добраахвотна скласьці паўнамоцтвы, выканкам прыгразіў у прымусовым парадку пазбавіць кіраўніка дзяржавы ўлады.

У гады кіраваньня Зумы ў краіне рэгулярна ўспыхвалі гучныя карупцыйныя скандалы. Так, у пачатку бягучага прэзыдэнцкага тэрміну была фактычна даказаная віна кіраўніка дзяржавы ў тым, што ён узбагаціўся падчас будаўніцтва асабістай рэзыдэнцыі, выдаткаваўшы больш за паўмільёна даляраў з бюджэту. Зуму тады ўдалося пазьбегнуць імпічмэнту, паколькі яго падтрымаў парлямэнт.ных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG