Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO заклікала Расею да празрыстасьці ў пытаньні разьмяшчэньня «Іскандэраў»


Запуск ракеты комплексу «Іскандэр»

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заклікаў Расею да адкрытасьці і празрыстасьці ў пытаньні разьмяшчэньня ракетных комплексаў «Іскандэр» у Калінінградзкай вобласьці.

Кіраўнік Паўночнаатлянтычнага саюзу адмовіўся адказваць на пытаньне, ці ёсьць «Іскандэры» ля межаў Эўропы на пастаяннай аснове. Паводле Столтэнбэрга, Расея пастаянна разьвівае ў Калінінградзе вайсковую інфраструктуру і нарошчвае там вайсковую прысутнасьць.

У пачатку лютага прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што Расея разьмяшчае ў Калінінградзкай вобласьці ракетныя комплексы «Іскандэр». Пасьля гэтага ўзьніклі асьцярогі, што ракетныя комплексы застануцца ў гэтым горадзе на пастаяннай аснове.

Краіны саюзу NATO неаднаразова выказвалі занепакоенасьць у сувязі з разгортваньнем расейскіх узбраеньняў у Калінінградзе. У Маскве падкрэсьліваюць, што працягнуць ўзмацняць сыстэму супрацьпаветранай абароны на заходнім напрамку ў адказ на разгортваньне амэрыканскай супрацьпаветранай абароны ў Эўропе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG