Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прапанавала расейскаму лоўкостэру ўмовы як для чужых. Той адмовіўся ад палётаў у Менск


Самалёт авіякампаніі "Победа"

Расейскі лоўкостэр «Пабеда» адмовіўся ад супрацы з Нацыянальным аэрапортам Менск праз высокія тарыфы, паведамляе РБК.

Авіякампанія не змагла дамовіцца пра тарыфы на абслугоўваньне ў менскім аэрапорце, паведаміла крыніца блізкая да кіраўніцтва кампаніі. Прадстаўнік «Победы» пацьвердзіў РБК прыпыненьне перамоваў з Нацыянальным аэрапортам «Менск».

Па словах супрацоўніка прэс-службы «Победы», аэрапорт Менску прапанаваў расейскаму перавозьніку тарыфы для нерэзыдэнтаў, намінаваныя ў эўра. Паводле РБК, тарыфы для нерэзыдэнтаў значна вышэйшыя, чым тарыфы для рэзыдэнтаў.

1 лютага «Перамога» зьвярнулася да міністра транспарту Расеі Максіма Сакалова з просьбай урэгуляваць сытуацыю. Перавозчык сьцьвярджае, што беларускія авіякампаніі абслугоўваюцца ў расейскіх аэрапортах па адных тарыфах з расейскімі перавозчыкамі.

У Нацыянальным аэрапорце камэнтаваць сытуацыю з расейскай «Победой» на зварот Свабоды адмовіліся. Раней генэральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорту «Менск» Дзьмітры Мелікян у інтэрвію «Советской Белоруссии» заявіў, што тарыфы для «Победы» не адрозьніваецца ад тарыфаў «Аэрофлота», «Ютэйра» і «Ямала», якія працуюць з аэрапортам на рэгулярнай аснове.

Як паведамляла Радыё Свабода, студзені расейскі перавозчык выканаў неабходныя ўмовы і прайшоў акрэдытацыю ў адпаведнасьці зь беларускімі авіяцыйнымі правіламі. У выніку перамоваў расейскі перавозчык атрымаў акрэдытацыю на пералёты па двух маршрутах: Санкт-Пецярбург — Менск і Масква — Гомель.

Яшчэ ў канцы 2015-га расейцы прапанавалі на разгляд беларускаму боку свае тарыфы, аднак у Менску ад іхніх паслугаў адмовіліся, палічыўшы, што гэта можа дэстабілізаваць сытуацыю. Аказалася, што лоўкостэр прапануе кошты істотна ніжэйшыя, чым у канкурэнтаў. Каб атрымаць доступ да маршруту, патрабавалася ўхвала ад мясцовага перавозчыка — «Белавіі».

Маршрут Менск — Масква — найбольш запатрабаваны ў зносінах паміж Беларусьсю і Расеяй. Квіток у адзін бок на рэйсы «Аэрафлёту» каштуе ў сярэднім 60 эўра, «Белавіі» — ад 50 эўра. Першапачаткова «Победа» гатовая была вазіць у Маскву і назад фактычна за траціну ад згаданых сумаў — да 20 эўра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG