Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне «крымскіх дэзэртыраў» асудзілі на 13 і 14 гадоў


Дарніцкі суд Кіева прысудзіў былога ўкраінскага вайскоўца Максіма Адзінцова да 14 гадоў пазбаўленьня волі. Іншага ўкраінскага вайскоўца Аляксандра Баранава Падольскі суд Кіева асудзіў на 13 гадоў пазбаўленьня волі. Пра гэта сайту Крым.Реалии паведаміў адвакат асуджаных Валянціна Рыбін.

Мужчын прызналі вінаватымі ў дзяржаўнай здрадзе і дэзэртырстве з украінскай арміі ў анэксаваным Крыме. Адвакат рыхтуецца аспрэчыць прысуд.

Баранава і Адзінцова затрымалі 20 лістапада 2016 года на адміністрацыйнай мяжы з Крымам у «буфэрнай зоне» побач з прапускным пунктам «Чангар». СБУ сьцьвярджае, што абодва жыхары Крыму ў 2014 годзе перайшлі з украінскай арміі ў расейскую, чым парушылі два артыкулы Крымінальнага кодэкса Ўкраіны — учынілі дзяржаўную здраду і дэзэртырства.

Расейскія ўлады расцэньваюць затрыманьне Баранава і Адзінцова як «выкраданьне сваіх вайскоўцаў». Расея адкрыла ў сувязі з гэтым крымінальную справу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG