Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове ўступіў у сілу закон, які забараняе расейскія тэленавіны


Андрыян Канду, сьпікэр парлямэнту Малдовы

У Малдове сёньня ўступіў у сілу закон, які забараняе нацыянальным тэлеканалам паказваць расейскія навіны і інфармацыйна-аналітычныя праграмы.

З 12 лютага на малдоўскім тэлебачаньні будзе зацьверджаная новая сетка вяшчаньня для каналаў, на якіх да гэтага часу трансьляваліся расейскія навіны. Рада па тэлебачаньні і радыё правядзе некалькі пазаплянавых праверак вяшчаньня тэлеканалаў.

Раней закон аб забароне расейскіх навінавых праграмаў падпісаў сьпікер парлямэнту Андрыян Канду. Ён зрабіў гэта насуперак прарасейскага прэзыдэнта Малдовы Ігара Дадона, якога ў пачатку студзеня часова адхілілі ад пасады. Дадон двойчы адхіляў закон аб барацьбе з замежнай прапагандай, нягледзячы на тое што, паводле Канстытуцыі, быў абавязаны яго падпісаць.

Новы закон забараняе трансьляцыю ў Малдове інфармацыйна-аналітычных, ваенных ці палітычных праграмаў, калі яны былі выраблены ў краінах, якія не прынялі Эўрапейскую канвэнцыю аб транспамежным тэлебачаньні. Да такіх краінаў належыць і Расея. Рэтрансьляцыя забаўляльных або іншых тэлеперадачаў з Расеі дазволеная. Парушэньне гэтага абмежаваньня прадугледжвае адкліканьне ліцэнзіі ў вяшчальнікаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG