Раней былі знойдзены абодва «чорныя скрыні» Ан-148. У Міждзяржаўным авіяцыйным камітэце (МАК) паведамілі, што бартавыя самапісцы моцна пашкоджаныя, але прыдатныя для расшыфроўкі. Экспэрты прыступілі да іх вывучэньня.
Ан-148 «Саратаўскай авіяліній» разьбіўся 11 лютага неўзабаве пасьля вылету з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава. Самалёт накіроўваўся ў Орск. Ахвярамі крушэньня стаў 71 чалавек, у іх ліку трое дзяцей і трое замежных грамадзянаў.
Разглядаюцца некалькі прычын авіякатастрофы: абледзяненьне самалёту, яго тэхнічная няспраўнасьць і чалавечы фактар. «Саратаўскія авіялініі» часова прыпынілі эксплёатацыю самалётаў Ан-148.
У Расеі праходзяць акцыі памяці загінуўшых пры крушэньні 11 лютага.