Прэс-сакратар Белага дома ў нядзелю выступіў з заявай, якая пацьвярджае, што «Ізраіль зьяўляецца верным саюзьнікам ЗША і што ЗША падтрымліваюць яго права абараняцца ад сырыйскіх войскаў і рэгулярных фарміраваньняў на поўдні Сырыі, якія падтрымлівае Іран».
Гэта заява прагучала пасьля суботняга ўдару Ізраіля прыблізна па дзясятку іранскіх і сырыйскіх аб’ектах у Сырыі. Ізраіль нанёс паветраныя ўдары пасьля таго, як ізраільскі вайсковы самалёт быў зьбіты зэнітным агнём.
Улады Ізраілю патлумачылі прычыны авіяўдару па Сырыі
У сваёй заяве Белы дом заклікае «Іран і яго саюзьнікаў спыніць правакацыі і ўключыцца ў працу па ўсталяваньні міру ў рэгіёне».
Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу заявіў на пасяджэньні кабінэта ў нядзелю:
«Мы будзем і далей наносіць шкоду тым, хто спрабуе нанесьці шкоду нам. Такой наша палітыка была, і такой яна будзе і надалей».
У суботу міністэрства абароны ЗША таксама заявіла, што Ізраіль мае права абараняцца ад актаў агрэсіі.