Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ізраілю патлумачылі прычыны авіяўдару па Сырыі


Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу падкрэсьліў, што яго краіна абавязаная абараняцца ад сырыйскай пагрозы

Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан правёў тэлефонныя перамовы з прэмʼер-міністрам Ізраілю Біньямінам Нэтаньягу. Яны абмеркавалі дзеяньні ізраільскіх вайскова-паветраных сілаў, якія нанесьлі ў суботу ракетна-бомбавыя ўдары па абʼектах іранскіх падразьдзяленьняў i базаў СПА Сырыі ў правінцыі Хомс.

У ходзе гутаркі, якая прайшла з ініцыятывы ізраільскага боку, прэмʼер-міністар падкрэсьліў, што Ізраіль скарыстаўся «сваім правам і сваімі абавязкамі» абараняць цывільнае насельніцтва ад пагрозаў з боку Сырыі. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ізраільскія падразьдзяленьні «ў безупынным рэжыме» каардынуюць дзеяньні з хаўрусьнікамі ў рэгіёне, інфармуючы як міжнародную кааліцыю, якую ўзначальвае ЗША, так і расейскую групоўку, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG