Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку будуць судзіць 12 лютага. Лідэр АГП па-ранейшаму за кратамі ў Кобрыні

абноўлена

Анатоль Лябедзька падчас перадвыбарчага пікету у Менску у рамках агітацыйнай кампаніі па выбарах мясцовых саветаў. Менск, 18 студзеня 2018 году.
Анатоль Лябедзька падчас перадвыбарчага пікету у Менску у рамках агітацыйнай кампаніі па выбарах мясцовых саветаў. Менск, 18 студзеня 2018 году.

Суд над Анатолем Лябедзькам адбудзецца ў панядзелак, 12 лютага, у Кобрыні, паведамляе сайт Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.

Анатоль Лябедзька быў затрыманы пасьля збору подпісаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці.

Уначы на 10 лютага падчас вяртаньня зь Берасьця ў Жабінкаўскім раёне міліцыянты затрымалі кіраўніка АГП.

Як распавёў сябра АГП зь Бярозы Аляксандар Кабанаў, у панядзелак у Жабінцы Лябедзьку будуць судзіць.

«Яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія выклікалі міліцыянтаў. Яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні, уначы даставілі ў Кобрынскі РАУС, дзе зьмясьцілі ў ізалятар. Судзіць будуць у Кобрыні 12 лютага», — сказаў Аляксандар Кабанаў.

9 лютага Анатоль Лябедзька разам з Аляксандрам Кабанавым ды іншымі актывістамі зьбіралі подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці.

Сёння ў Бабруйску адбыўся пікет права-цэнтрысцкай кааліцыі за вызваленьне Анатоля Лябедзькі.

У апошнія гады ўсё паездкі лідэра АГП суправаджаюцца шчыльным кантролем спэцслужбаў, уключаючы вонкавае назіраньне, арганізацыю правакацый і засад, у тым ліку з прыцягненьнем ДАІ (многія выпадкі апублікаваныя на старонцы Анатоля Лябедзькі ў Фэйсбуку), паведамляе сайт АГП.

Партыя лічыць, што ўсё гэта зьяўляецца часткай мэтанакіраванай кампаніі, якую каардынуюць спэцслужбы, накіраванай на стварэньне перашкодаў ажыцьцяўленьня палітычнай дзейнасьці лідэрам АГП Анатолем Лябедзькам. АГП патрабуе спыніць злачынную практыку выкарыстаньня спэцслужбаў для барацьбы з палітычнымі апанэнтамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG