Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў далучылася да акцыі ў гонар стагодзьдзя БНР


Алена Анісім

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім далучылася да акцыі «Сэлфі незалежнасьці» з нагоды стогадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі.

«Дзякуючы крэатыўнаму Паўлу Севярынцу мне пашчасьціла паўдзельнічаць у важнай мабільнай імпрэзе. Выдатнае падвядзеньне выніку за пяцідзённы працоўны тыдзень — фактычна гэта ўзнагарода быць разам з такімі людзьмі. Дзякуй, сябры!!», — напісала Анісім у фэйсбуку.

Маратон «Сэлфі незалежнасьці» пачаўся 3 лютага, за 50 дзён да юбілею абвяшчэньня незалежнасьці БНР (25 сакавіка). Удзельнікі акцыі маюць намер кожны дзень зьбірацца каля дамоў па праспэкце Незалежнасьці — ад нумара 50 на плошчы Якуба Коласа да нумара 1.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG