Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакараў арыштам расейца, які зьбіў супрацоўніка менскага мэтро


Менскі мэтрапалітэн, ілюстрацыйнае фота

Суд Першамайскага раёну Менску асудзіў на тры месяцы арышту 38-гадовага грамадзяніна Расеі за зьбіцьцё супрацоўніка мэтро. Пра гэта піша TUT.BY са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Менскага абласнога суду Анастасію Шыльвян.

13 лістапада 2017 году інспэктар службы бясьпекі мэтро не прапусьціў на плятформу станцыі «Ўручча» п’янага пасажыра. У адказ той ударыў супрацоўніка кулаком у твар, а пасьля — нагой у жывот.

Была заведзена крымінальная справа паводле артыкул 366.1 «Гвалт у дачыненьні да службовай асобы з помсты за выкананьне службовых абавязкаў».

Суд пастанавіў арыштаваць грамадзяніна Расеі на тры месяцы і спагнаць зь яго маёмасную і маральную шкоду на 64 і 1000 рублёў адпаведна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG