Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая краіна адмяніла прыняты раней закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў


Бэрмудзкія выспы сталі першай тэрыторыяй, на якой адмянілі прыняты раней закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.

Джон Ранкін, губэрнатар гэтых заморскіх тэрыторыяў Вялікабрытаніі, падпісаў адпаведны закон, нягледзячы на рашэньне Вярхоўнага суду, які дазволіў у 2017 годзе рэгістрацыю аднаполых шлюбаў, паведамляе ВВС.

Міністар унутраных справаў Бэрмудзкіх выспаў Уолтан Браўн, чыя кіроўная Прагрэсіўная лейбарысцкая партыя (PLP) прапанавала адмяніць закон аб аднаполых шлюбах, заявіў, што рады гэтаму рашэньню.

«Гэты закон прыняты з мэтай ураўнаважыць дзьве цалкам разьбежныя ў меркаваньнях групоўкі на Бэрмудах, каб зноў пацьвердзіць, што шлюб павінен заключацца паміж мужчынам і жанчынай, і ў той жа самы час прызнаючы і абараняючы правы аднаполых саюзаў», — прыводзіць словы Браўна брытанская газэта Guardian, якая называе гэтае рашэньне «беспрэцэдэнтным згортваньнем грамадзянскіх свабод».

Доўгі шлях да талерантнасьці: гамафобія ў беларускім грамадзтве

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG