Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарчая камісія скараціла біяграфію старшыні Партыі БНФ


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Шклоўская акруговая выбарчая камісія № 54 выкрасьліла некаторыя зьвесткі зь біяграфіі кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якая павінна была разьмяшчацца на выбарчых стэндах і ўлётках.

З інфармацыі пра кандыдата было выкрасьлена тое, што Кастусёў жыве ў Шклове, што ён старшыня Партыі БНФ і прымаў удзел у стварэньні праграмы па рэфармаваньні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Старшыня Шклоўскай выбарчай камісіі Аляксандар Гурынаў патлумачыў Кастусёву прычыны выдаленьня гэтай інфармацыі тым, што яна не адносіцца да выбараў.

Рыгор Кастусёў сказаў Радыё Свабода, што пры падачы інфармацыі ў выбарчай камісіі ня ўзьнікла пытаньняў ні да яе аб’ёму, ні да саміх фактаў. На думку Кастусёва, інфармацыю выкрасьлілі без узгадненьня зь ім, каб прынізіць «значнасьць дасягненьняў» у параўнаньні зь іншымі кандыдатамі.

Па факце парушэньня Кастусёў рыхтуе скаргу ў Магілёўскую абласную камісію, Цэнтравыбаркам і пракуратуру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG