Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падарожжы з Бартосікам

Вёска Гірстуны, дзе пахаваны Язэп Барэйка


Вёска Гірстуны, дзе пахаваны Язэп Барэйка
пачакайце
Embed

No media source currently available

0:00 0:14:59 0:00
Наўпроставы лінк

26-га верасьня 17-га году ў Сан-Францыска памёр Віктар Сянькевіч. Адзін толькі пералік асноўных падзей ягонага лёсу ўражвае. Актыўны ўдзел у стварэньні Саюзу Беларускай Моладзі. Адступленьне з немцамі. Пераход да францускіх партызанаў. Вайна ў Італіі. Сеча пад Монтэ-Касына. Філязофскі факультэт Мадрыдскага Ўнівэрсытэту. Доктарская дысертацыя пра пачаткі Вялікага Княства Літоўскага. Праца на радыё “Свабода”. Дзякуючы якой гэтага чалавека ведалі ў савецкай Беларусі. А ягоны “Гістарычны каляндар” для многіх стаў акном у праўдзівую гісторыю свайго краю. Таму і не забываецца ягоны псэўданім. “Язэп Барэйка”. Апошнюю волю гісторыка, быць пахаваным у роднай вёсцы Гірстуны, выканаў ягоны сын Міхаіл. Зь якім мы сустрэліся ў дзень пахаваньня і пагутарылі пра апошнія гады жыцця Язэпа Барэйкі.

XS
SM
MD
LG