Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўнучка Касьцюшкі сыходзіць з францускай палітыкі


Наталі Касьцюшка-Марызэ на перадвыбарчым мітынгу, сакавік 2014

44-гадовая Наталі Касьцюшка-Марызэ, адна з самых прыкметных жанчын францускай палітыкі, вядомая ўсёй Францыі пад мянушкай NKM, вырашыла завяршыць сваю палітычную кар’еру.

Яна вырашыла сысьці ў бізнэс, дзе пачне працаваць ужо зь лютага. Касьцюшка-Марызэ, у якой ёсьць дыплём знакамітай Політэхнічнай школы, узначаліць аддзел кібэрбясьпекі ў амэрыканскім прадстаўніцтве кампаніі CAPGEMINI, адной з найбуйнейшых у сьвеце кансалтынгавых кампаніяў у сфэры інфармацыйных тэхналёгіяў.

Далёкі продак Наталі Касьцюшка-Марызэ, паводле некаторых крыніцаў, быў братам Тадэвуша Касьцюшкі, кіраўніка антырасейскага паўстаньня 1794 году ў Рэчы Паспалітай. Касьцюшка-Марызэ працавала міністрам па справах навакольнага асяродзьдзя, балятавалася на пасаду мэра Парыжу і спрабавала вылучыць сваю кандыдатуру падчас прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама на леташніх парлямэнцкіх выбарах.

У часе выбарчай кампаніі ў сэрвені 2017 ў Парыжы на яе быў зьдзейсьнены напад. Палітык з партыі «Рэспубліканцы» праводзіла сустрэчу з выбарцамі на адным са сталічных кірмашоў. Невядомы мужчына падбег да яе і кінуў у твар улёткі, зьбіўшы жанчыну з ног. Касьцюшка-Марызэ трапіла ў шпіталь і не змагла прыняць удзел у фінальным этапе кампаніі другога туру парлямэнцкіх выбараў.

Цяпер Наталі Касьцюшка-Марызэ застаецца муніцыпальным дэпутатам Парыжу, «але сыдзе з гэтай пасады ўлетку», паведамілі AFP крыніцы зь яе асяродзьдзя.

У Парыжы напалі на праўнучку Касьцюшкі. Яна трапіла ў шпіталь

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG