Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Трамп хоча правесьці маштабны вайсковы парад


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папрасіў Пэнтагон заплянаваць вялікі ваенны парад у Вашынгтоне ў 2018 годзе, каб прадэманстраваць вайсковую моц.

Пра гэта ўпершыню паведаміла Washington Post 6 лютага і пасьля было пацьверджана прэс-сакратаром Белага дому Сарай Сандэрс. The Washington Post паведаміла, што дата яго пакуль не абвешчаная.

Трамп папрасіў пра гэта падчас сустрэчы 18 студзеня з вышэйшымі ваеннымі чыноўнікамі ў сувязі з тым, што быў уражаны парадам у Парыжы, калі ён пабываў там у 2017 годзе. Паводле яе слоў, прэзыдэнт Трамп падтрымлівае найлепшых амэрыканскіх вайскоўцаў, якія штодня рызыкуюць сваім жыцьцём, каб захаваць нашу краіну ў бясьпецы. Сандэрс сказала, што Трамп просіць Пэнтагон «вывучыць магчымасьць» правядзеньня сьвята, які дазволіць амэрыканцам выказаць падзяку вайскоўцам.

Прадстаўнік Пэнтагону Чарлі Самэрс сказаў, што вайсковыя чыноўнікі ведаюць пра просьбу прэзыдэнта і разглядаюць розныя варыянты. Дэмакраты параўналі плян з дэманстрацыямі ваеннай моцы, якія праводзяць аўтарытарныя рэжымы, такія як Кітай і Паўночная Карэя.

Злучаныя Штаты традыцыйна не праводзілі яркія вайсковыя шоў. Апошні раз такі парад праводзіўся ў Вашынгтоне ў чэрвені 1991 году, калі восем тысяч жаўнераў ЗША вярталіся зь першай вайны ў Пэрсыдзкім заліве супраць Іраку. Гэты парад каштаваў падаткаплатнікам ЗША больш за 8 мільёнаў даляраў, а на наступны дзень у Нью-Ёрку адбыўся яшчэ больш буйны парад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG