Салах Абдэсьлям упершыню зьявіцца на публіцы пасьля затрыманьня паліцыяй. Француская і бэльгійская паліцыя шукала яго на працягу чатырох месяцаў пасьля сэрыі тэрактаў у парыскай канцэртнай залі «Батаклян», ля нацыянальнага стадыёну, у бары і рэстаране.
Адказнасьць за тэракты ў Парыжы 13 лістапада 2015 году ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава». У сакавіку 2016 году гэтая ж групоўка заявіла аб адказнасьці за тэракты ў Брусэлі ў сакавіку 2016 году — тады загінулі 32 чалавекі.
28-гадовы Салах Абдэсьлям да цяперашняга часу ўтрымліваўся ў паліцэйскім ізалятары ў ваколіцах Парыжу. Наглядчыкі пастаянна назіралі за ім, каб не дапусьціць самагубства зьняволенага. Для ўдзелу ў судовым працэсе Абдэсьлям быў пераведзены ў строгую турму ля паўночнай мяжы Францыі для забесьпячэньня яго штодзённай дастаўкі на судовыя паседжаньні ў брусэльскі Палац юстыцыі.