Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: ЗША могуць павялічыць ядзерны патэнцыял з-за Расеі


Злучаныя Штаты не выключаюць нарошчваньня ядзернага патэнцыялу, баючыся магчымага «першага ўдару» з боку Расеі. Пра гэта гаворыцца ў новай ядзернай дактрыне ЗША.

Асноўнымі сапернікамі ЗША ў дакумэнце называюцца Расея і Кітай. Пры гэтым аўтары дакладу адзначаюць, што Вашынгтон ня мае намеру бачыць у Маскве і Пэкіне праціўнікаў і спадзяецца на стабільныя двухбаковыя адносіны. «Наша стратэгія дазволіць Расеі зразумець, што любое выкарыстаньне ядзернай зброі, хай нават і абмежаванае, непрымальнае», — цытуе вытрымку з дактрыны агенцтва Reuters.

У дакумэнце адзначаецца, што ЗША пасьлядоўна займаліся скарачэньнем ядзернай зброі, тады як Расея і Кітай дзейнічалі ў процілеглым кірунку.

Папярэдняя ядзерная дактрына ЗША была апублікаваная ў 2010 годзе ў часы прэзыдэнцкага праўленьня Барака Абамы.

У сярэдзіне сьнежня 2017 году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прадставіў новую стратэгію нацыянальнай бясьпекі. Расея і Кітай у ёй названыя «рэвізіянісцкімі дзяржавамі», якія павялічваюць выдаткі на абарону і ўжываюць рэпрэсіўныя меры да грамадзянскай супольнасьці.


Трамп прадставіў новую стратэгію нацыянальнай бясьпекі ЗША

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG