Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прадставіў новую стратэгію нацыянальнай бясьпекі ЗША


18 сьнежня, амаль праз 11 месяцаў пасьля пачатку працы новай адміністрацыі ЗША, прэзыдэнт краіны Дональд Трамп прадставіў ў Вашынгтоне стратэгію нацыянальнай бясьпекі ЗША.

​Каб лепш канкураваць на сусьветнай арэне, адміністрацыя Трампа факусуецца на чатырох нацыянальных інтарэсах, якія яна апісвае як жыцьцёва важныя. Гэта абарона краіны, садзейнічаньне росквіту Амэрыкі, захаваньне міру і ўзмацненьне ўплыву ЗША.

Дональд Трамп адзначыў, што ягоная стратэгія ўпершыню зьвяртаецца да эканамічнай бясьпекі і будзе ўключаць у сябе поўную перабудову інфраструктуры ЗША, а таксама пабудову сьцяны ўздоўж паўднёвай мяжы ЗША.

Асноўныя тэзісы выступу прэзыдэнта ЗША раней апублікаваў Белы дом. Стратэгія вызначае тры групы сілаў, якія кідаюць выклік парадку «міру, стабільнасьці і калектыўнай бясьпекі».

Першая група ўключае такія краіны, як Расея і Кітай, якія «імкнуцца да стварэньня новага сусьветнага парадку як у вайсковым, так і ў эканамічным пляне». На думку прадстаўнікоў адміністрацыі, гэта можа нанесьці шкоду або перашкодзіць амэрыканскім інтарэсам.

У другую групу ўваходзяць «рэжымы-ізгоі», такія як Паўночная Карэя і Іран, якія хочуць стварыць зброю масавага зьнішчэньня пры адначасовай падтрымцы тэрарызму і іншай дэстабілізуючай дзейнасьці.

У апошнюю групу ўваходзяць транснацыянальныя тэрарыстычныя арганізацыі і злачынныя сындыкаты.

Новая стратэгія нацыянальнай бясьпекі закліканая супрацьстаяць названым сілам на сусьветнай арэне.

Трамп сказаў, што Злучаныя Штаты чакаюць ад Пакістану рашучых захадаў, каб дапамагчы ў барацьбе з экстрэмізмам, і што Вашынгтон «ня мае іншага выбару», як вырашаць праблемы, зьвязаныя зь ядзернай і ракетнай праграмамі Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG