Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На будоўлі ў Менску экскаватар зачапіў стокіляграмовую авіябомбу


На фота: бомба, знойдзеная на вул.Ванеева ў Менску 16 жніўня 2017

У Менску падчас будаўнічых работ выявілі стокілаграмовую бомбу, паведаміў БЕЛТА прадстаўнік прэс-службы ўнутраных войскаў Павел Зеляневіч.

«Сёньня ў 14.55 у дзяжурную частку вайсковай часткі 5448 паступіў сыгнал ад МНС пра тое, што па вуліцы Вербная ў Менску на будаўнічай пляцоўцы знойдзены прадмет, падобны на снарад. Падчас работ экскаватар зламаў каўшом хваставую частку боепрыпасу, і толькі дзякуючы шчасьліваму зьбегу абставінаў ён ня выбухнуў. Будаўнікоў у тэрміновым парадку эвакуявалі», — распавялі ў прэс-службе ўнутраных войскаў.

Сапёры, якія прыбыла на месца здарэньня, ідэнтыфікавалы прадмет як савецкую авіябомбу ФАБ-100 вагай у 100 кг. Яна была вывезеная на палігон і зьнішчаная.

У жніўні ў Менску знайшлі такую ж савецкую бомбу на вуліцы Ванеева. Здараліся такія выпадкі ў Менску і раней.

І гісторыкі, і відавочцы сьведчаць, што Менск бамбавала і савецкая авіяцыя аж да ліпеня 1944.

«Яны дагэтуль ня ведаюць, што аж да 3 ліпеня Менск бамбілі „нашы“!»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG