Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дэпутат Скрабец пра мясцовыя выбары: іду на паніжэньне, каб пасьля пайсьці ў прэзыдэнты


Сяргей Скрабец, архіўнае фота
Сяргей Скрабец, архіўнае фота

Былы намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў, а пасьля палітвязень і беспрацоўны Сяргей Скрабец балятуецца ў дэпутаты Менскага гарсавету.

«Я, мабыць, адзіны з былых парлямэнтароў, хто ідзе ў савет ніжэйшага рангу. З кім ні размаўляў з былых калегаў, ніхто ў мясцовых выбарах ня ўдзельнічае. Кажуць, што ня хочуць ісьці на паніжэньне свайго статусу. А я сьвядома ўключыўся ў кампанію, бо для мяне гэта этап будучай прэзыдэнцкай кампаніі», — тлумачыць Свабодзе сваё рашэньне спадар Скрабец.

Скрабец зарэгістраваны ў Пляханаўскай выбарчай акрузе № 10. Кажа, што ўжо каля 15 гадоў жыве тут і добра ведае праблемы мікрараёну. Таму і зьбіраецца заваяваць сымпатыі выбарнікаў.

У былога парлямэнтара пяць супернікаў. Гэта Віктар Жукоўскі — дзейны дэпутат, галоўны ўрач Цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Ленінскага раёну; тры партыйцы — Аксана Арлова з КПБ, Аляксей Пакутнік з ЛДП, Вадзім Панасевіч з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці; а таксама брокер Андрэй Перапечка.

На заканчэньне размовы Сяргей Скрабец распавёў анэкдот пра дэпутацтва.

«Сустракаюцца два дэпутаты. Адзін пытаецца другога: «Слухай, ты ня ведаеш, чаму нас усе так ненавідзяць?». Другі адказвае: «Я і сам не разумею, мы ж нічога ня робім».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG